3-6 лістапада ў румынскай
Арадэі пройдзе XIV Сустрэча епіскапаў Каталіцкіх Цэркваў усходняга абрада, на тэму
новай евангелізацыі. Арганізатары мерапрыемства хочуць паспрыяць распаўсюджванню ў
Еўропе духоўнага багацця ўсходніх традыцый.
“Мы свядомыя таго, што Каталіцкія
Цэрквы ўсходняга абрада ў Еўропе хочуць даць свой спецыфічны ўклад у працу Сінода
Біскупаў, які пройдзе ў 2012 г. у Рыме. Удзельнікі сустрэчы ў Арадэі жадаюць абмяркаваць
выклікі, якія звязаныя з абвяшчаннем Евангелля нашымі Цэрквамі”, - сказаў кіраўнік
Румынскай грэка-каталіцкай Царквы Вярхоўны архіепіскап Фарагаскі і Альба-Юлійскі Луцыян
Мурэсан. Іерарх адзначыў, што праз 20 гадоў пасля падзення таталітарных рэжымаў ва
Усходняй Еўропе, Цэрквам давялося сутыкнуцца з хуткімі зменамі, якія адбыліся ў грамадстве,
напрыклад, такімі як секулярызацыя, эміграцыя і рэлятывізм.
Кіраўнік румынскай
грэка-каталіцкай Царквы падкрэсліў, што гэтыя змены натхняюць Усходнія Цэрквы да пошуку
адпаведных рашэнняў ў сённяшнім сацыяльна-культурным кантэксце. “Мы павінны ўлічваць
тое, што нашы шматлікія вернікі жывуць у супольнасцях, якія знаходзяцца па-за нашай
нацыянальнай душпастырскай дзейнасцю. Абавязкам Усходніў Цэркваў з’яўляецца тое, каб
наблізіць іх да Хрыста ў той царкоўнай рэальнасці ў якой яны жывуць”, - сказаў архіепіскап
Мурэсан.
Працы кангрэса адкрые арцыбіскуп Рыно Фізікелла, старшыня Папскай
рады па новай евангелізацыі. У форуме прымуць удзел, між іншым, кардынал Пэтэр Эрдо,
старшыня Канферэнцыі Біскупаў Еўропы і архіепіскап Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі
па справах Усходніх Цэркваў.