2011-10-31 15:52:12

Кубінскі кардынал: наступіў новы перыяд адносін з вернікамі і ўрадам


RealAudioMP3 Кардынал Джэйм Артэга, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Кубы, у інтэрв’ю агенству “Fides”, расказаў, што Каталіцкі Касцёл у гэтай краіне перажывае перыяд “новых адносін” з вернікамі, а таксама вядзе актыўны дыялог з урадам Рауля Кастро. “Мы заўсёды вядзем дыялог, які мае дачыненне да жыцця Касцёла, яго пастырскай працы, як таксама да жыцця нацыі”, - сказаў іерарх. Старшыня кубінскага епіскапата адзначыў, што адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і ўрадам палепшыліся пасля вызвалення палітычных вязняў ў 2010 г.

“Касцёл падтрымлівае, заахвочвае і спрыяе правядзенню эканамічных рэформ, якіх чакае грамадства. Пасля таго, як рэформы будуць падтрыманы народам, яны павінны быць праведзены хутка і ў будучыні ахапіць большыя сферы”,- сказаў кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.