2011-10-30 14:16:49

Аўстрыя: палітык супраць прымусовых шлюбаў


RealAudioMP3 Сакратар Народнай партыі Аўстрыі (ÖVP) Себасцьян Курц прапанаваў рэфармаваць аўстрыйскае заканадаўства ў сувязі з выпадкамі пачасціўшыхся шлюбаў па прымусе ў ісламскіх супольнасцях, паведамляе “Austrian Times”.

На дадзены момант, згодна з дзеючым заканадаўствам, шлюбы па прымусе не з'яўляюцца злачынствам у выпадку, калі такі шлюб быў заключаны ў іншай краіне. Жыхары Аўстрыі могуць падвергнуцца пакаранню за падобны шлюб толькі ў выпадку, калі ён быў заключаны ў межах краіны. Себасцьян Курц, які ў красавіку гэтага года быў абраны першым дзяржсакратаром па інтэграцыі, заявіў: “Прымусовыя шлюбы – гэта злачынства, і нельга ў адносінах да іх праяўляць якую кольвечы талерантнасць”.

Раней у кастрычніку, Курц стаў ініцыятарам акцыі пад назвай “Адзіная Аўстрыя”. У ёй прымаюць удзел 100 вядомых у Аўстрыі спартсменаў, спевакоў, акцёраў і іншых знакамітасцяў, якія маюць эмігранцкае мінулае. Удзельнікі акцыі наведваюць школы і распавядаюць аб паспяховых прыкладах інтэграцыі эмігрантаў у аўстрыйскім грамадстве. Згодна са шматлікімі апытаннямі, карэнныя аўстрыйцы вельмі занепакоены разрывам і прорвай неразумення паміж імі і эмігрантамі, якія пражываюць у Аўстрыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.