2011-10-29 11:04:00

“Octava Dies”. У падарожжа з Асізі


RealAudioMP3 “Дзейнасць на карысць міра з’яўляецца нашым супольным заданнем пасля заканчэння сустрэчы ў Асізі”, - падкрэсліў кс. Фэдэрыко Ламбардзі нагадваючы аб міжрэлігійным форуме, які прайшоў 27 кастрычніка ў горадзе св. Францішка.

Дырэктар Ватыканскага радыё і кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, заўважае мы яшчэ раз пачулі вялікае пасланне, якое ўжо тры разы агучваў Ян Павел ІІ у Асізі, разам з іншымі сусветнымі рэлігійнымі лідэрамі: ніколі нельга забіваць ці ненавідзець у імя Бога, бо Яго сапраўднае імя - айцоўства для усіх людзей, любоў”.

Кс. Ламбардзі адзначае, што “да чалавецтва, якое знаходзіцца ў падарожжы, і па старым і заўсёды новым прычынам не можа знайсці мір, пілігрымы ў Асізі пакінулі пасланні, якія гучалі асабліва сціпла і прама”. “Мір неабходна шукаць разам з іншымі людзьмі, якія трываюць у пошуку праўды, на што звярнуў увагу Папа, таму што Бог не з’яўляецца уласнасцю прадстаўнікоў рэлігій, паводзіны якіх, часам хаваюць Яго сапраўднае аблічча. - адзначае святар - Гэты сапраўдны Бог, які не можа быць абвешчаны тэрарыстамі, не можа быць выключаны з даляглядаў чалавека без таго, каб не пазбавіць яго чалавечнасці”.

Дырэктар Ватыканскага радыё падкрэслівае, што “сапраўды, харызмат св. Францішка, які з прастатой бачыў і адчуваў прысутнасць Бога ва ўсіх Яго стварэннях, да гэтага часу прыцягвае ў Асізі людзей з адкрытым розумам і сэрцам, а таксама дапамагае ахапіць розныя ідэнтычнасці на супольным шляху дыялога, братэрства і радасці”.

Ён узгадаў аб словах Юліі Крыстэвай, прадстаўніцы агностыкаў на форуме, аб тым, “што сустрэча адметнасцяў у Асізі, сведчыць аб тым, што магчымым у сённяшнім свеце з’яўляецца не толькі разбурэнне”. “Сапраўды, - адзначыў кс. Ламбардзі, - не разбурэнне, але мір”. “Гэта з’яўляецца нашым супольным заданнем, якое мы павінна пачаць выконваць яшчэ раз, пасля вяртання з Асізі”, - сказаў у эфіры нашага радыё кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.