2011-10-29 13:24:48

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі біскупаў з Анголы


RealAudioMP3 29 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю біскупаў з Анголы, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам “Ad limina Apostolorum”. У сваёй прамове да іерархаў Папа адзначыў, што абвяшчэнне Евангелля з’яўляецца галоўным заданнем Касцёла ў Афрыцы, “бо жыццё ў Хрысце – гэта самы важны фактар развіцця”. “Гаворка ідзе не пра тое, каб абвяшчаць суцяшаючыя словы, але моцныя, якія заклікаюць да навяртання, тыя якія дазваляюць сустрэцца з Хрыстом”, - сказаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што абвясціў Год веры, для таго, каб Касцёл мог прапанаваць усім людзям убачыць прыгожае і больш яснае аблічча Пана. “Хрысціяне дышаць паветрам свайго часу і перажываюць ціск звычаяў грамадстваў у якіх жывуць”, - сказаў Пантыфік.

Сярод, галоўных праблем з якімі сустракаюцца хрысціяне Анголы Святы Айцец назваў, пазашлюбныя адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі, “якія не адпавядаюць Божаму плану адносна чалавечай сям’і”. “Таму трэба дапамагчы парам дасягнуць неабходнай чалавечай і духоўнай сталасці, каб адказна адказаць на іх пакліканне быць хрысціянскімі сужонкамі і бацькамі”, - сказаў Папа.

Другой праблемай, на якую звярнуў увагу Пантыфік з’ўляецца “падзеланасць сэрцаў ахрышчаных, паміж хрысціянсвам і мясцовымі традыцыйнымі рэлігіямі”, якія часта “з’яўляюцца перашкодай для сацыяльнага развіцця і небяспечнымі для жыцця, асабліва дзяцей і старых”.

Нарэшце, апошняя праблема на якую Папа заклікаў звярнуць увагу ангольскіх біскупаў, гэта “этнічны племянны лад”, які вядзе да закрытасці грамадства, непрыняцця людзей, што паходзяць з іншых рэгіёнаў. “Зрабіць з Касцёла дом і школу супольнасці – гэта вялікі выклік”, адзначыў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.