2011-10-29 14:11:07

Біскупы Еўропы: праз адзінства і салідарнасць можна перамагчы крызіс


RealAudioMP3 28 кастрычніка ў Бруселі закончылася пленарная Асамблея Камісіі Канферэнцый Біскупаў краін Еўрапейскага Саюза, працы якой былі прысвечаны тэме: “Фінансавы крызіс і будучыня еўрапейскай інтэграцыі”. На заканчэнне форума біскупы скіравалі спецыяльнае пасланне, у якім заклікаюць “лідэраў еўрапейскіх краін устрымацца ад узаемных абвінавачванняў за сучасны эканамічны і фінансавы крызіс і знайсці разам рашэнні для выйсця з яго”. Іерархі заклікаюць еўрапейскіх лідэраў прыняць доўгатэрміновыя меры па выхаду з гэтага крызісу.

“Асноўныя прычыны крызіса маюць структурны характар, карані якога ляжаць ў кароткатэрміновых палітычных рашэннях, якія часта прымаліся ў кантэксце бліжайшых выбараў”, - адзначаюць біскупы. Перад абліччам такой сітуацыі іерархі заклікаюць не практыкаваць, так званую, “культуру вінаватых, якая не прывядзе да нічога”, але “захоўваць адзінства і праяўляць салідарнасць”, бо крызісы не абавязкова вядуць да заняпаду, але могуць стаць нагодай да аднаўлення.

У сваім пасланні іерархі адзначаюць, што трэба звяртаць большую ўвагу на патрэбы моладзі, якая вельмі рызыкуе стаць найбольшай ахвярай гэтага крызіса. “Касцёл можа стаць надзеяй для еўрапейскага грамадства, якому пагражаюць папулізм і падзелы”, бо прычына крызіса маюць маральныя і духоўныя карані”, - адзначаюць біскупы. Яны звяртаюць ўвагу на тое, што “Касцёл дапамагае найбольш бедным членам грамадства, праз сацыяльнае служэнне, якое спрыяе павазе да годнасці чалавечай асобы і агульнаму дабру, а таксама скіравана супраць індывідуалістычных тэндэнцый”.








All the contents on this site are copyrighted ©.