29 кастрычніка Бэнэдыкт
XVI прыняў адстаўку арцыбіскупа Катавіцкага Даміана Зімона, і прызначыў на гэту пасаду
былога біскупа Тарнаўскага Віктара Паўла Скворца.
Акрамя таго, сёння Святы
Айцец стварыў новую дыяцэзію Кабвэ ў Замбіі, на поўдні цэнтральнай Афрыкі, а таксама
прызначыў яе першага біскупа кс. Клімента Муленгу, былога кіраўніка аддзела пастырства
моладзі архідыяцэзіі Лусакі. У новастворанай дыяцэзіі Кабвэ пражывае 1,078 млн. жыхароў.
З іх каля 140 тыс. чалавек вызнаюць каталіцкую веру.