2011-10-28 15:24:04

Індыя: форум на тэму эканамічнага развіцця


RealAudioMP3 З 25 па 29 кастрычніка ў індыйскім Бангалоры праходзіць кангрэс на тэму: “Імкнене да моцнай глабальнай эканамічнай сітэмы. Логіка свабоднага эканамічнага рынку”. Форум арганізавала Папская рада па культуры ў супрацоўніцтве з Бангалорскім хрысціянскім універсітэтам. Мэта кангрэса – прапанаваць Каталіцкаму Касцёлу ў Індыі магчымасць паразважаць аб сусветным развіцці з павагай да годнасці чалавечай асобы.

Кардынал Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, у сваім спецыяльным пасланні да ўдзельнікаў форума звяртае ўвагу на хуткае эканамічнае развіццё. Іерарх адзначае, што “азіяцкія краіны, такія як Індыя і Кітай, стаяць на чале гэтага “вялікага эканамічнага бума”. Старшыня Папскай рады звяртае ўвагу на тое, што, разам з пазітыўным уплывам, прагрэс прынёс новыя выклікі: глабалізацыю, сацыяльную несправядлівасць, эксплуатацыю і матарыялізм. На думку іерарха, Касцёл у Індыі павінен змагацца з культурнымі выклікамі такіх хуткіх эканамічных змен. Папская рада па культуры “глядзіць на эканоміку і на гандаль не толькі як на навуку аб рынкавых адносінах, але як на этычнае кіраванне вялікай чалавечай сям’ёй.

У форуме прымаюць удзел шматлікія прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, а таксама свету культуры і эканомікі азіяцкага кантынента.







All the contents on this site are copyrighted ©.