2011-10-28 13:06:40

Місія Святога Пасаду арганізавала круглы стол у ААН


RealAudioMP3 27 кастрычніка па ініцыятыве Місіі Святога Пасаду пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Фонду “Path to Peace” (Шлях да супакою) у “Шкляным палацы” у Нью-Йорку адбыўся круглы стол, нагодай для якога стаў выхад у свет публікацыі пад назвай “Псіхалагічныя і палітычныя стратэгіі для мірных перaмоваў: пазнавальныя падыходы”.

Дыскусія адбывалася ў кантэксце глабалізаванага ўзаемаўзалежненага свету аб уплыве псіхалагічных, сацыяльных, палітычных і культурных фактараў на дасягненне згоды і вырашэнне канфліктаў. У дэбатах пад кіраўніцтвам доктара Маўро Галуччо з Еўрапейскай асацыяцыі па перамовах і пасрэдніцтву прынялі ўдзел кардынал Рэнато Марціно, ганаровы старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax”, і Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат.








All the contents on this site are copyrighted ©.