2011-10-28 13:05:31

Еўрапейскі Парламент выступіў у абарону хрысціян у Егіпце і Сірыі


RealAudioMP3 27 кастрычніка Еўрапейскі Парламент на сваім паседжанні прыняў рэзалюцыю, ў якой заклікаў спыніць у Егіпце і Сірыі насілле ў дачыненні да хрысціянскіх супольнасцяў і запатрабаваў большай абароны для іх, з рашучасцю асудзіўшы акты насілля, якія адбываліся падчас мірных маніфестацый ў гэтых краінах. Еўрапейскі парламент выказаў заклапочанасць парушэннем правоў чалавека ў Сірыі і заклікаў чарговы раз прэзідэнта краіны Башыра Асада сысці ў адстаўку.

Ёзэф Даўль, старшыня парламенцкай групы Еўрапейскай народнай партыі запатрабаваў “неадкладнага спынення атакаў на копцкія супольнасці ў Егіпце”. Ён адзначыў, што вызнаўцы Хрыста маюць права жыць у міры і свабодна выказваць свае пераканані. “Улады Егіпта гарантуючы ўсім хрысціянам і іх храмам адпаведную ахову, паклалі б канец нападам на іх з боку ісламскіх экстрэмістаў”, - сказаў італьянскі еўрадэпутат Марыё Маўро.

Падчас форума ў Страсбургу было вырашана, што ў выпадку сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Егіпце, будуць прыняты адпаведныя санкцыі. Еўрапарламент выказаў таксама заклапочанасць выкраданнем ісламскімі фундаменталістамі копцкіх дзяўчат, якіх пазней прымушаюць прыняць іслам.








All the contents on this site are copyrighted ©.