2011-10-27 14:00:32

Бэнэдыкт XVI у Асізі: насілле не адпавядае прыродзе рэлігіі


RealAudioMP3 27 кастрычніка ў Асізі, горадзе св. Францішка, пачалася сустрэча пад назвай “Дзень разважання, дыялога і малітвы за мір і справядлівасць у свеце”, у якой прымае ўдзел Бэнэдыкт XVI, прадстаўнікі сусветных рэлігій, а таксама неверуючыя людзі, якія знаходзяцца ў пошуку праўды. Першым пунктам мерапрыемства, стала сустрэча ў базыліцы Маці Божай Анёльскай, падчас якой рэлігійныя лідэры выступілі з прамовамі прысвечанымі тэмам міра ў свеце, дыялога і ролі рэлігій у гэтай сферы.

З прамовай да ўдзельнікаў форума звярнуўся Бэнэдыкт XVI, які падкрэсліў, што варта задумацца, ці свет дасягнуў міра праз 25 год пасля таго, як у Асізі па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ прайшла першая міжрэлігійная малітва. Папа заўважыў, што ў той час свет быў падзелены на два варожыя блокі, якія разваліліся праз тры гады пасля той першай сустрэчы. “Жаданне народаў быць свабоднымі было мацнейшым за арсеналы зброі”, - сказаў Пантыфік і адзначыў, што, аднак, гэты “свабодны свет апынуўся ў сітуацыі без арыенціраў і многія разумелі свабоду, як свабоду для насілля”. “Разлад набыў новае жудаснае аблічча і барацьба за мір павінна па-новаму стымуліраваць усіх нас”, - заклікаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што адным з новых абліччаў насілля ў сучасную эпоху з’яўляецца тэрарызм, які часта выкарыстоўвае рэлігію для апраўднання насілля. “Прадстаўнікі рэлігій, яшчэ ў 1986 г. у Асізі сказалі, і мы, гучна і з упэўненасцю, паўтараем гэта зараз – гвалт, не адпавядае прыродзе рэлігіі”, - падкрэсліў Папа. Каб адказаць на пытанне аб сапраўднай прыродзе рэлігій, Святы Айцец заклікаў да глыбокага супольнага разважання, бо ў гэтым пытанні “заключаецца фундаментальнае заданне міжрэлігійнага дыялога”.

“Як хрысціянін, я хачу сказаць: - працягваў Святы Айцец - так, у гісторыі, таксама ў імя хрысціянскай веры здзяйснялася насілле. Мы гэта прызнаём і саромімся гэтага. Аднак, відавочна, што гэта было выкарыстанне хрысціянскай веры, не адпаведнае яе сапраўднай прыродзе”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Папа адзначыў, што “Крыж Хрыста, з’яўляецца для хрысціян знакам Бога, які замест насілля, заклікае да цярпення з іншым і любові да іншага”. “Яго Імя – “Бог любові і супакою”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Другое аблічча насілля, на думку Пантыфіка, “мае супрацьлеглы фундамент”, а менавіта, з’яўляецца “наступствам адсутнасці Бога”. “Ворагі рэлігій, бачаць у ёй крыніцу насілля ў гісторыі чалавецтва і прапаведуюць знікненне рэлігій. “Не” для Бога нарадзіла жорсткасць і насілле без межаў, якія сталі магчымымі, бо чалавек не прызнаваў больш ніякіх норм над сабой, але нормай абраў выключна сябе самога”, - сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што “пакланенне мамоне, жаданню мець больш і панаваць, выяўляе анты-рэлігійную пазіцыю, якая заключаецца ў тым, што ні чалавек становіцца важным, а выключна ўласная карысць”, як “напрыклад у гандлю наркотыкамі”.

Папа падкрэсліў, што побач з рэлігійнай і антырэлігійнай рэальнасцямі, існуе трэццяя, а менавіта агнацыстычная – людзей, якія не вераць у Бога, але шчыра шукаюць праўду. “Яны “пілігрымы праўды, пілігрымы міра”, задаюць пытанні і аднаму і другому бакам”, - падкрэсліў Папа.

Святы Айцец заклікаў, на гэтым шляху да праўды, пачаль супольную дзейнасць на карысць годнасці чалавека і міра. “Напрыканцы, я хачу адзначыць, што Каталіцкі Касцёл не жадае змагацца з насіллем, але спрыяць міру ў свеце. Мы натхняемся супольным жаданнем быць “пілігрымамі праўды, пілігрымамі міра”, - сказаў Папа.

Пасля заканчэння сустрэчы ў базыліцы Маці Божай Анёльскай удзельнікі форума, маюць магчымасць для дыскусій, разважанняў і малітвы. Сёння вечарам, у базыліцы св. Францішка яны супольна адновяць сумеснае імкненне да міра.








All the contents on this site are copyrighted ©.