2011-10-27 16:37:27

Асізі: Мітрапаліт Філарэт прадстаўляе Маскоўскі Патрыярхат на сустрэчы з Папам


27 красавіка Бэнэдыкт XVI прыбыў у Асізі, каб прыняць удзел у сустрэчы пад назвай “Дзень разважання, дыялога і малітвы за мір і справядлівасць у свеце”. Гэта сустрэча праходзіць пад дэвізам: “Пілігрымы ісціны, пілігрымы міру”. Форум адбываецца праз 25 гадоў пасля першай вялікай сустрэчы ў Асізі, натхняльнікам якой быў бл. Ян Павел ІІ.

Дэлегацыі і прадстаўнікі шматлікіх рэлігій свету прыбылі у Асізі раніцай 27 кастрычніка разам з Папам на цягніку з Рыма. Рускую Праваслаўную Царкву прадстаўляе Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Пасля прыбыцця ўдзельнікі фоуруму скіраваліся ў базыліку Маці Божай Анёльскай, дзе адбылася першая сустрэча, на якой быў прадстаўлены позірк на папярэднія форумы ў 1986 г. і 2002 г. і адбылося паглыбленне тэмы сустрэчы.

Пасля супольнага абеда наступіць “перыяд маўчання для асабістага разважання і малітвы”, а ў другой палове дня дэлегаты здзейсняць “пілігрымку” у базыліку св. Францішка – у цішыні і асабістай малітве. У гэтым сярэднявечным храме падчас заключнай сустрэчы ўдзельнікі “урачыста адновяць сумеснае імкненне да міру”.

26 кастрычніка, напярэдадні форуму, Святы Айцец правёў з вернікамі Рымскай дыяцэзіі адмысловае малітоўнае чуванне ў базыліцы св. Пятра.

Падрыхтоўкай сустрэчы займаліся тры Папскіх рады: спрыяння хрысціянскаму адзінству, па міжрэлігійным дыялогу і па культуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.