2011-10-26 15:50:49

Кардынал Таран: сустрэча ў Асізі таксама для агностыкаў


RealAudioMP3 27 кастрычніка ў Асізі прыбудзе Бэнэдыкт ХVI, а таксама прадстаўнікі іншых рэлігій свету, каб разам маліцца за мір у свеце. Аб значэнні гэтай сустрэчы расказаў нашаму радыё кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Іерарх падкрэсліў, што сёння мы жывём у нявызначаным свеце, у якім не ўсе людзі могуць разлічваць на справядлівасць мір. У многіх раёнах свету вядуцца войны. Вось чаму Бэнэдыкт ХVI пажадаў правесці гэтую ўжо трэццю сустрэчу.

“Сустрэчы ў Асізі сведчаць аб тым, што для абароны ўласных правоў існуе яшчэ адно вымярэнне, якое адрозніваецца ад узброенай барацьбы, гаворка ідзе пра малітву, якая пераўзыходзіць розніцы паміж рэлігіямі. Малітва выражае адносіны з Найвышэйшай ўладай, якія перавышаюць нашы чалавечыя здольнасці. Практыкуючы тое, што з’яўляецца агульным для ўсіх духоўных сем’яў: гэта значыць малітву, пост і пілігрымаванне, неабходна паказаць, што рэлігіі з’яўляюцца фактарам міру, а не вайны. Мы ўсе знаходзімся на шляху да крыніцы святла. Сустрэча ў Асізі паклікана паказць, што праўду ў свеце шукаюць не толькі хрысціяне”.

Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу адзначыў, што форум у Асізі мае асаблівы характар. “На гэты раз падчас сустрэчы больш часу будзе прызначана на роздум і малітву. Акрамя таго, у мерапрыемстве прымуць удзел таксама агностыкі”, - адзначыў кардынал Жан-Луі Таран.







All the contents on this site are copyrighted ©.