2011-10-26 15:36:51

Змяняюцца хвалі і час вяшчання нашай праграмы


RealAudioMP3 У сувязі з пераходам на зімовы час Беларуская праграма Ватыканскага радыё зменяе частоты свайго вяшчання. Таксама змяняецца час вяшчання праграмы ў сувязі з тым, што ў Беларусі не пераводзяцца стрэлкі гадзіннікаў. Пачынаючы ад нядзелі 30 кастрычніка Беларуская праграма Ватыканскага радыё будзе выходзіць у эфір у 21.00 гадзіну па беларускім часе. Яе паўтор будзе гучаць кожную раніцу ў 7.20 гадзін.

Нашы праграмы будуць выходзіць у эфір кожны дзень на кароткіх хвалях у дыяпазоне 49 метраў (на частаце 6185 кілагерцаў), у дыяпазоне 41 метра (на частаце 7365 кілагерцаў), у дыяпазоне 31 метра (на частаце 9585 кілагерцаў), а таксама на сярэдніх хвалях на частотах 1260 кілагерцаў і 1611 кілагерцаў.

Паўтор праграмы адбываецца раніцай наступнага дня на кароткіх хвалях у дыяпазоне 49 метраў (на частаце 6185 кілагерцаў) і ў дыяпазоне 41 метра (на частаце 7335 кілагерцаў), а таксама на сярэдніх хвалях на частаце 1260 кілагерцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.