2011-10-25 15:46:10

Старшныя Епіскапата Анголы: краіна патрабуе паўторнай евангелізацыі


RealAudioMP3 У Ватыкан з візітам “Ad Limina Apostolorum” прыбылі біскупы Анголы. Гэта найбольшая каталіцкая краіна ў Афрыцы. Больш за 50% яе жыхароў складаюць католікі. У інтэрв’ю нашаму радыё старшыня Канферэнцыі Біскупаў Анголы, Лубангскі арцыбіскуп Габрыель Мбілінгі расказаў аб ролі, якую Каталіцкі Касцёл адыграў у працэсе нацыянальнага прымірэння. “Ангола на працягу 30 гадоў перажыла вялікія пакуты і падзелы паміж рознымі этнічнымі групамі і плямёнамі. Касцёл заўсёды гаварыў аб прымірэнні праз свае прасланні да народу”, - сказаў іерарх.

“Пасля атрымання незалежнасці, грамадзянская вайна ў краіне працягвалася. Пры ўладзе была марксісцка-ленінская партыя, значыць атэістычная. Яна ўзняла палітыку супраць Касцёла і рэлігіі. Некаторыя святары былі забітыя, іншыя апынуліся ў зняволенні. Падчас грамадзянскай вайны шматлікія законніцы былі забітыя, а некаторыя семінарысты выкрадзеныя. Толькі ў 2002 г. у краіне нарэшце запанаваў мір. З аднаго боку, Касцёл працягваў сваё сведчанне хрысціянскай веры, спрабуючы аб’яднаць усе сем’і краіны, і з другога боку ўрад Анголы, пасля асягнення міра, прызнаў рашучую ролю Касцёла ў дасягненні міра ў краіне”.

Іерарх адзначыў, што ў Анголе цэлыя пакаленні не мелі поўнага доступу да навучання Касцёла, да Евангелля. “У сённяшні час наша краіна патрабуе глыбокай паўторнай евангелізацыі. Моладзь падлягае вялікаму ўплыву глабалізацыі і секулярызацыі і шматлікім сектам.”, - сказаў арцыбіскуп Мгілінгі. “Улады краіны падтрымліваюць іслам у надзеі, што могуць разам змагацца з рэлігійныя сектамі, таксама з Каталіцкім Касцёлам, які з’яўляецца цвёрдай рэальнасцю ў Анголе і з хрысціянствам наогул”, - сказаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Анголы.








All the contents on this site are copyrighted ©.