2011-10-25 12:06:33

Пасланне Бэнэдыкта ХVI на Сусветны дзень мігранта і бежанца 2012 г


RealAudioMP3 25 кастрычніка Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала пасланне Бэнэдыкта ХVI на Сусветны Дзень мігрантаў і бежанцаў на 2012 г. Ён будзе праходзіць пад дэвізам: “Міграцыі і новая евангелізацыя”. Святы Айцец у пасланні звяртае ўвагу на тое, што сёння мы адчуваем настойлівую патрэбу новай евангелізацыі ў свеце, дзе скасаванне межаў і новыя глабалізацыйныя працэсы яшчэ больш набліжаюць народы.і гэты працэс ідзе праз асабовыя стасункі, праз уплыў СМІ і праз самую з’яву моцнага перамяшчэння людзей. “Тэма “Міграцыі і новая евангелізацыя” адказвае гэтай рэчаіснасці. Сённяшні час патрабуе ад Касцёла ажыццяўляць новую евангелізацыю як на тэрыторыях, дзе Евангелле абвяшчаецца ўпершыню, так і ў краінах хрысціянскай традыцыі”, - падкрэсліў Папа.

Пантыфік нагадаў, што сёння Бог і навучанне Каталіцкага Касцёла часта выдаляюцца з жыцця і ў той жа час пашыраюцца сумнеў, скептыцызм і абыякавасць, Яны імкнуцца нават адстараніць ўсялякія формы хрысіянскай веры. “У такой сітуацыі задачай Касцёла з’яўляецца тое, каб дапамагаць мігрантам захаваць сваю веру і выпрацаваць новыя душпастырскія стратэгіі і метады, якія б спрыялі б прыняццю Божага Слова”, - адзначаецца ў пасланні.

Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў, што з’ява эміграцыі спрыяе абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце. “Людзі, якія яшчэ не сустрэлі ў сваім жыцці Езуса Хрыста або ведаюць пра Яго вельмі мала, просяць прытулку ў шматлікіх краінах старажытнай хрысціянскай традыцыі. Неабходна ўсведаміць знайсці адпаведныя спосабы, каб і яны змаглі пазнаць Езуса - бясцэнны дар збаўлення”, - адзначае Святы Айцец. Папа далей звяртае ўвагу на тое, што мы павінны зразумець і прыняць бежанцаў, паважаць іх чалавечую годнасць і іх правы, людзей, якія ўцяклі перад пераследаваннямі, гвалтам, войнамі. Таксама і эмігранты павінны быць свядомымі сваіх абавязкаў. “Хрысціянскія супольнасці павінны атачаць эмігрантаў асаблівым клопатам праяўляючы да іх салідарнасць і хрысціянскую любоў. Яны павінны выкарыстоўваюць тое, што ўзаемна ўзбагачае а таксама ўводзіць у жыццё новыя палітычныя, эканамічныя і грамадскія праграмы, якія спрыялі б павазе годнасці кожнай чалавечай асобы, ахове сям’і і запэўнівалі ўсім годную працу, жыллё і апеку”, - напісаў Папа ў пасланні.








All the contents on this site are copyrighted ©.