2011-10-25 14:35:42

Лівія: існуе пагроза ўвядзення шарыята як законадаўства краіны


RealAudioMP3 У Лівіі ўлады Нацыянальнага Часовага Савета маюць намер увесці ў краіне права на аснове шарыята. Мустафа Абдэль Джаліль, старшыня гэтага Савета сказаў, што “Лівія з’яўляецца ісламскай краінай і з-за гэтага шарыят будзе асновай будучага заканадаўства краіны”.

24 кастрычніка Еўрапейскі Саюз выказаў заклапочанасць гэтай сітуацыяй і зажадаў ад новых уладаў павагі правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў. У адказ на гэта ўлады Часовага Савета паяснілі, што “Лівія з’яўляецца ісламскай краінай, якая схільная да дыялога, і ў такім духу будзе стварацца яе законадаўства”.

У сувязі з аб’яўленнем увядзення права шарыята ў Лівіі арцыбіскуп Джаванні Марцінэллі, Апостальскі вікарый Трыпалі, сказаў, што “Іслам будзе адыгрываць ўсё большую ролю у жыцці краіны. Гэта іслам, які мае шанц даць прыклад адкрытасці, бо ён ужо не падлягае Муамару Кадафі”. Іерарх адзначыў, што іслам з’яўляецца элементам традыцыі і адзінства лівійцаў і таму мае для іх вялікае значэнне. “З майго пункту гледжання важным з’яўляецца тое, каб Лівія працягвала функцыянаваць як дзяржава. Я веру, што мудрасць і добрая воля атрымаюць перавагу”, - сказаў арцыбіскуп Марцінэллі.








All the contents on this site are copyrighted ©.