2011-10-24 12:43:51

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі членаў Фонда Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 24 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў “Фонда Яна Паўла ІІ”, арганізацыі заснаванай благаслаўлёным Папам 30-год таму, па просьбе польскіх эмігрантаў, з мэтай матэрыяльнай падтрымцы рэлігійных, культурных, пастырскіх і дабрачынных ініцыятыў Апостальскай Сталіцы.

Бэнэдыкт XVI высока ацаніў працу фонда, адной з задач якога з’яўляецца таксама захаванне, развіццё і распаўсюджванне духоўнай спадчыны Яна Паўла ІІ праз збор архіва, бібліяграфічных матэрыялаў і аб’етаў музейнага экспаніравання, арганізацыю выстаў, кангрэсаў, навуковых і культурных мерапрыемстваў. Святы Айцец падкрэсліў важнасць практычнай і духоўнай дапамогі пілігрымам, якія прыбываюць у Рым, якая ажыцяўляецца сумесна з Домам Яна Паўла ІІ у Вечным горадзе.

“Адной з задач, якую вырашае Фонд і якая мае вялікую чалавечую і культурную каштоўнасць, з’яўляецца аказанне дапамогі ў сферы адукацыі духавенства і свецкіх, асабліва з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, - адзначыў Пантыфік. “Затым яны вяртаюцца ў свае краіны, узбагачаючы розныя сферы сацыяльнага, эканамічнага, палітычнага і касцёльнага жыцця. Я спадзяюся гэта праца будзе працягвацца і прыносіць багатыя плёны”,- дадаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.