2011-10-24 15:50:28

Пакістан: “Тыдзень адукацыі”


RealAudioMP3 З 31 кастрычніка па 6 лістапада Каталіцкі Касцёл у Пакістане будзе адзначаць “Тыдзень адукацыі”, каб падкрэсліць важнасць школы для сацыяльнага, эканамічнага і чалавечага развіцця.

У спецыяльным пасланні да гэтай ініцыятывы пакістанскія біскупы адзначаюць, што “адукацыя з’яўляецца вельмі важнай для асабістага сталення ў жыцці” і “фундаментам сучаснага грамадства”, а менавіта яго эканамічнага дабрабыта, палітычнай стабільнасці і сацыяльнага росквіту. “Таму ўрад павінен надаваць вялікую ўвагу сферы адукацыі і гаранаваць эканамічную і маральную падтрымку для ўсёй нацыі.

25 млн. пакістанскіх дзяцей, з 180-мільённага насельніцтва не маюць доступа да адукацыі; 30% пакістанцаў жыве ў стане крайняй адукацыйнай беднасці. Каля трэці дзяцей у Пакістане вучацца ў прыватных школах, 6 працэнтаў у мадрасах, спецыяльных школах, у якіх навучаюць Карану; у сельскай мясцовасці толькі адна дзяўчына з трох наведвае школу, два падлеткі з трох – непісьменныя.

Біскупы падкрэсліваюць, што школьная адукацыя, гэта адзін з самых важных фактараў выхавання асобы, і з’яўляецца усеагульным правам. Напрыканцы “Тыдня адукацыі” адбудуцца спецыяльныя малітоўныя сустрэчы у мясцовых касцёлах.








All the contents on this site are copyrighted ©.