2011-10-24 13:11:53

Кардынал Тарксан: Папа з вялікай увагай сочыць за фінансавымі праблемамі ў свеце


RealAudioMP3 24 кастрычніка, падчас прэзентацыі паслання Папскай рады “Iustitia et pax”, якая прайшла ў прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы, выступіў старшыня гэтай дыкастэрыі кардынал Пітэр Тарксан, які нагадаў, што 3-4 лістапада у французскіх Каннах, пройдзе сустрэча лідэраў “Вялікай дваццаткі”, прысвечаная сусветнай эканоміцы і фінансам.

“Святы Айцец і Апостальская Сталіца з вялікай увагай сочаць за гэтымі сферамі і пастаянна заклікаюць на толькі да “дзейнасці разам”, але да дзейнасці, якая б грунтавалася на “ясным бачанні ўсіх эканамічных, сацыяльных, культурных і духоўных аспектаў”, і таму дакумент Папскай рады “Iustitia et pax” з’яўляецца карысным укладам для сустрэчы суственых палітычных лідэраў”, - адзначыў іерарх. Кардынал Тарксан, падкрэсліў, што дакумент арыентуецца на навучанне Бэнэдыкта XVI і папярэдніх Пантыфікаў, аб тым, што фінансы, павінны стаць фундаментальнымі прыладамі на службе прагресу і развіццю, якое вырашыць новыя сацыяльныя праблемы, што перажывае сучасны свет.

Іерарх адзначыў, што наднацыянальны орган улады, аб неабходнасці якога ідзе гаворка ў дакуменце, павінен клапаціцца аб агульным дабры, як сваёй галоўнай мэце, а таксама працаваць на карысць бедных і слабых. “У гэтым сэнсе, ён павінен выконваць ролю нейтральнага органа, які праз прымат правоў чалавека, будзе спрыяць інтэгральнаму развіццю ўсяго чалавечага грамадства”, - сказаў кардынал Тарксан.








All the contents on this site are copyrighted ©.