У Мінску размаўлялі пра медыцыну і хрысціянскую мараль
Напярэдадні прадстаўнікі
ўсіх хрысціянскіх канфесій Беларусі сабраліся ў мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры
імя Іаганэса Раў, каб абмеркаваць самыя новыя дасягненні сучаснай навукі і зрабіць
гэта праз прызму біяэтыкі. Тэма шырокая настолькі, што час дазволіў удзельнікам сканцэнтравацца
толькі на праблеме рэпрадуктыўных тэхналогій – яна вельмі актуальная для Беларусі
– новы аднаіменны законапраект горача абмяркоўваецца беларускім грамадствам. Традыцыйныя
канфесіі лічаць, што дакумет, які зафіксаваў прававыя аспекты, не ўлічвае аспектаў
маральных – адзначыў прэс-сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій
Лепін.
За апошнія десяцігоддзі медыцына зрабіла сямімільны крок наперад. З
аднаго боку – знойдзены лекі і тэхналогіі для пераадолення многіх цяжкіх хваробаў.
З другога ж – у аснове метадаў, якія павінны служыць жыццю, часта ляжаць антыгуманістычныя,
антымаральныя ідэі. Сярод гасцей канферэнцыі – медыкі з Германіі. У Еўропе, напрыклад,
праблема рэпрадуктыўных тэхналогій ці ЭКА ужо выйшла за рамкі адных асобна ўзятых
краін – кажа ўрач Людвіг Бругман.
Аборты, трансплантацыя, кланаванне – гэтыя
тэмы таксама абмяркоўвалі ўдзельнікі канференцыі. Усе сышліся на адным – казаць пра
гэтыя праблемы трэба, таму што, да чаго можа прывесці развіццё навукі без хрысціянскіх
каштоўнасцяў – вядома добра, існуе шмат сумных прыкладаў у гісторыі чалавецтва.