2011-10-22 15:19:07

“Octava Dies”. Год веры


RealAudioMP3 “Абвешчаны Папам Год веры, з’яўляецца адной з ініцыятыў, якія цалкам характарызуюць яго пантыфікат”, - падкрэслівае ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” кс. Фэдэрыко Ламбардзі, дырэктар Ватыканскага радыё і кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы.

Кс. Ламбардзі адзначае, што першыя фразы спецыяльнага паслання Бэнэдыкта XVI з гэтай нагоды, нагадваюць аб першай прамове Святога Айца ў Сікстынскай капліцы, на наступную раніцу пасля яго абрання на пасад св. Пятра, аб “неабходнасці адкрыць нанава шлях веры, каб паказаць вялікую радасць і адноўленае натхненне, якое нараджаецца ад сустрэчы з Хрыстом”. “Гэта думка, з’яўляецца таксама асноўнай у словах Папы, прамоўленых падчас падарожжа ў Германію ці ў звароце з нагоды стварэння Папскай рады па новай евангелізацыі”, - падкрэслівае святар.

“З вялікай радасцю Папа злучае Год веры з 50-годдзем адкрыцця II Ватыканскага сабора. У той час як Сабор працягвае быць у цэнтры дыскусій, добрым з’яўляецца тое, што нястомнае знаёмства з яго багатай спадчынай, практычнае выкарыстанне ўсім Божым народам, адбываецца пад кіраўніцтвам Папы, бо менавіта пад кіраўніцтвам Рымскіх Пантыфікаў яна была створана, і стала “компасам” для далейшага руха Касцёла”, - адзначыў кс. Ламбардзі.

“Бэнэдыкт XVI, нагадвае нам і аб 20-годдзі публікацыі Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, твора надзвычайнай адвагі, з’яўлення якога вельмі жадаў Ян Павел II, верны рашэнням Сабора, каб зрабіць нашу веру больш поўнай, арганічнай і зразумелай”, - звяртае увагу дырэктар Ватыканскага радыё. Ён адзначае таксама, што аб гэтай ідеі добра ведаў кардынал Ратцынгер, роля якога стала вызначальнай.

“Першы Год веры будзе, перш за ўсё, новым этапам у гісторыі, жывым шляхам, які, аднак, паходзіць з старадаўніх часоў Абрагама і Майсея, Давіда і прарокаў, ад вялікай колькасці сведкаў веры, аб якіх кажа Пасланне да Яўрэяў. Сярод іх таксама крочыць Марыя, апосталы, мучанікі і святыя, да якіх Папа запрашае нас далучыцца, не адрываючы позірка ад Езуса, “аўтара і ўдасканальвальніка веры”. Чаму больш за гэта можа навучыць пастыр Божага народу, які працягвае свой шлях у гісторыі?”, - пытаецца кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.