22 кастрычніка Бэнэдыкт
XVI зрабіў некалькі прызначэнняў. Святы Айцец прызначыў кардынала Анджэло Сколу, арцыбіскупа
Міланскага і кардынала Жан-Пьера Рыкара, арцыбіскупа Бардо, членамі Рады Кардыналаў
па вывучэнні арганізацыйных і эканамічных праблем Апостальскай Сталіцы.
Акрамя
таго, Пантыфік, у сувязі з ХІІІ агульнай асамблеяй Сінода Біскупаў, якая пройдзе ў
Ватыкане 7-28 кастрычніка 2012 г., на тэму “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай
веры ” прызначыў кардынала Дональда Уільяма Вурэла, арцыбіскупа Вашынгтона, генеральным
спікерам, а кардынала Пьера-Мары Каррэ, арцыбіскупа Монтпелье, спецыяльным сакратаром
форума.
Акрамя таго, Святы Айцец прызначыў кардынала Ёахіма Майснера, арцыбіскупа
Кёльна, сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванні 800-годдзя з дня нараджэння Агнэссы
Чэшскай, якія пройдуць у Пражскім архікатэдральным касцёле 12 лістапада.