2011-10-21 15:12:18

Праваабаронцы: крызіс сям'і спрыяе гандлю дзецьмі


RealAudioMP3 Французская праваабарончая арганізацыя “Terre des Hommes” (“Планета людзей”) падлічыла, што кожны год з краін Усходняй Еўропы выкрадаецца да 6 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 12 да 16 лет. Акрамя таго, на сённяшні дзень у Заходняй Еўропе прастытуцыяй прымушаны займацца каля 300 тыс. жанчын з былых сацыялістычных краін. На гэту праблему звяртае ўвагу румынская праваабаронца, псіхолаг Яна Матэй, якая 20 кастрычніка прадставіла ў Рыме сваю новую кнігу “Непаўналетнія на продаж”.

У інтэрв’ю нашаму радыё Яна Матэй расказала, што больш за ўсе іншыя краіны дзяўчынак з Усходняй Еўропы прывозяць у Іспанію. За ёй ідзе Італія і скандынаўскія краіны. “Здараецца, што самі бацькі прадаюць у рабства ўласных дзяцей”, - адзначае праваабаронца. Італьянскія бандыты, часта выдаюць сябе за закаханых жаніхоў, якія забяраюць дзяўчат у краіны Заходняй Еўропы але там іх прымушаюць займацца прастытуцыяй.

“Усё залежыць ад ідэалаў, мадэляў, якія прапануе сучаснае грамадства, - кажа Яна Матэй. - Сёння у цэнтры стаяць грошы, якія абагаўляюцца, незалежна ад таго, як іх зарабляюць”.

“Тысячы жыхароў Румыніі, Украіны, іншых краін былога СССР выязджаюць у краіны Заходняй Еўропы, каб збіраць суніцы ці вінаград, прыбіраць у хатах, даглядаць старых і хворых, пакідаючы ўласных дзяцей на сваякоў ці адных. Абставіны ўсё часцей вымушаюць саміх падлеткаў кідаць школу і думаць аб заробку. Яна Матэй лічыць, што неабходна пачынаць з выхавання бацькоў у краіных Усходняй Еўропы”, - сказала праваабаронца.








All the contents on this site are copyrighted ©.