2011-10-21 11:48:31

Абраны новы старшыня Канферэнцыі Біскупаў Латвіі


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Латвіі падчас пасяджэння, якое прайшло 18 кастрычніка абрала новага старшыню, якім стаў біскуп Рэзэкненска-Аглонскай дыяцэзіі Яніс Буліс. Іерарх змяніў на гэтай пасадзе біскупа Елгаўскага Антонса Юcтса, які сышоў на пенсію.

Новы старшыня латвійскага епіскапата нарадзіўся 17 жніўня 1950 г. у мястэчку Брыгі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 22 мая 1977 г з рук кардынала Юліянса Вайводса, першага кардынала у былым Савецкім Саюзе. У 1991 г. Ян Павел ІІ прызначыў кс. Яніса Буліса біскупам Ліепайскім. Біскупскую сакру яму ўдзяліў былы дыпламатычны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў Савецкім Саюзе, арцыбіскуп Франчэско Коласуоно.








All the contents on this site are copyrighted ©.