2011-10-20 14:35:34

Папская дыкастэрыя павіншавала індуіскіх вернікаў са святам “Дівалі”


RealAudioMP3 Папская рада па міжрэлігійным дыялогу скіравала спецыяльнае пасланне да індуіскіх вернікаў, з нагоды свята “Дівалі”, (Святла), святкаванне якога пачнецца 26 кастрычніка. “Няхай Бог, крыніца кожнага святла, асвяціць вашыя сэрцы, дамы і супольнасці і дасць мірнае жыццё і росквіт”, - адзначаецца ў дакуменце.

У віншавальным пасланні папскай дыкастэрыі ўвага звяртаецца на праблему рэлігійнай свабоды, якая застаецца актуальнай ва ўсім свеце, ў тым ліку і ў Індыі. “Гэта праблема, заклікае нас звярнуць увагу на тых членаў чалавечай сям’і якія абвінавачваюцца, да якіх адносяцца з прадрассудкамі, прапагандуюць нянавісць, дыскрымінацыю і пераслед з прычыны іх веры”, - гаворыцца ў дакуменце.

“Рэлігійная свабода з’яўляецца адным з фундаментальных правоў чалавека, якія укаранёныя ў годнасці чалавечай асобы. Калі яна знаходзіцца пад пагрозай ці адмаўляецца, усе іншыя чалавечыя правы таксама знаходзяцца ў небяспецы”, - звяртае ўвагу ватыканская дыкастэрыя. Акрамя таго, падкрэсліваецца, што рэлігійная свабода – гэта права чалавека вызнаваць, практыкаваць і абараняць сваю веру, як публічна, так і асабіста, а таксама змяняць яе.

Прадстаўнікі Папскай рады звяртаюць увагу на тое, што калі свабода веравызнання паважаецца, яна спрыяе таму, каб вернікі з большым энтузіазмам супрацоўнічалі, разам са сваімі суайчыннікамі, ў справе пабудовы справядлівага і чалавечага грамадскага парадка, у абароне жыцця і годнасці сям’і, адукацыі моладзі, спрыянні шляхетным штодзённым паводзінам, захаванні прыродных рэсурсаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.