2011-10-20 14:58:55

Германія: прызначаны новы пасол пры Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 20 кастрычніка ўлады Герамніі прызначылі новага пасла пры Апостальскай Сталіцы. Ім стаў Рэйнхард Швэппэ, дыпламат, які да гэтага часу быў пастаянным прадстаўніком Германіі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. Ён змяніў на гэтай пасадзе Вальтэра Юргена Шмідта, які сышоў на пенсію.

Рэйнхард Швэппэ - 62-гадовы адвакат. Па веравызнанні лютэранін. Жанаты і мае трох дзяцей. Працаваў у пасольствах Южнай Афрыкі, ЗША, Індыі, міністэрстве замежных спраў Германіі. Перад пачаткам працы ў Жэневе ў 2003 - 2007 г. быў паслом ФРГ у Польшчы, дзе вельмі актыўна спрыяў прымірэнню і ўстанаўленню сяброўскіх адносін паміж народамі гэтых краін. Па яго ініцыятыве высокія нямецкія ўзнагароды, за дзейнасць у гэтай сферы, атрымалі шматлікія прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла ў Польшчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.