2011-10-20 13:53:33

Арцыбіскуп Філоні аб Сусветным дні місій


RealAudioMP3 23 кастрычніка будзе адзначацца Сусветны дзень місій – асаблівы момант, калі Касцёл разважае аб сваім місійным пакліканні. Гэты дзень з’явіўся па ініцыятыве Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў ў 1927 г. і з таго часу адзначаецца кожны год у перадапошнюю суботу кастрычніка.

З нагоды Дня місій, сучасны старшыня гэтай папскай дыкастэрыі арцыбіскуп Фернардо Філоні, у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў, што Бэнэдыкт XVI выбіраючы тэму “Як Айцец паслаў мяне, так і я пасылаю вас”, хацеў падкрэсліць, што кожны ахрышчаны вернік пакліканы несці Евангелле свету і рэалізаваць гэты запавет Хрыста.

Іерарх адзначыў, што у гэтым кантэксце становіцца вельмі важным таксама заклік Святога Айца аб неабходнасці новай евангелізацыі – місіі сярод тых людзей, хто знаёмы з Евангеллем, але забыў аб ім ці наўмысна ігнаруе. Арцыбіскуп Філоні падкрэсліў таксама, што ахвяраванні, якія будуць збірацца ў касцёлах у гэты дзень будуць прызначацца менавіта на рэалізацыю евангелізацыйных праектаў.

Размова ідзе аб ахвяраваннях, якія дапамогуць у стварэнні дыяцэзій, выхаванні святароў і законнікаў, даць усё неабходнае для таго, каб Касцёл жыў, каб жыла евангелізацыя, літургічнае жыццё: г.зн., каб будаваліся храмы, вялася праца сярод моладзі праз школы і універсітэты. Гэта дапамога будзе скіравана таксама на праекты, якія спрыяюць чалавечаму развіццю, абароне жанчын, дзяцей, клопату аб здароўі. Так увесь свет адчуе шчырасць хрысціян, якія такім, канкрэтным чынам удзельнічаюць у абвяшчэнні Евангелля, хоць і не робяць гэтага непасрэдна”.

Арыбіскуп Філоні расказаў, што будзе суправажджаць Пантыфіка, падчас яго Апостальскага падарожжа ў Бенін, якое адбудзецца у лістападзе 2011 г. “Важным момантам гэтага падарожжа і адной з яго галоўных мэтаў будзе падпісанне спецыяльнай Апостальскай адгартацыі, скіраванай на тое, каб дапамагчы прымірэнню, справядлівасці і міру на гэтым кантэненце”, - адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.