2011-10-19 12:31:38

Святы Айцец прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў ЗША


RealAudioMP3 19 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Карло Марыя Вігано, Апостальскім нунцыем у ЗША. Новапрызначаны дыпламатычны прадстаўнік Папы нарадзіўся у 1941 г. на поўначы Італіі ў горадзе Варезэ. У 27-гадовым узросце прыняў святарскае пасвячэнне.

У 1993 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Нігерыі і тытулярным арцыбіскупам Ульпіяны. Праз пяць гадоў, арцыбіскуп Вігано пачаў працу ў Дзяржаўным Сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, у якасці Папскага дэлегата. Затым, у 2009 г. быў пераведзены ў сакратарыят Губернатарыята горада-дзяржавы Ватыкан.

З сённяшняга дня арцыбіскуп Вігано – дыпламатычны прадстаўнік Папы ў ЗША. Да яго гэту пасаду займаў арцыбіскуп Пьетро Самбі, які памёр 27 ліпеня 2011 г.









All the contents on this site are copyrighted ©.