Арцыбіскуп Туніса: мы павінны стаць лабараторыяй свабоды і дэмакратыі
Арцыбіскуп Туніса
Мароўн Лагам выказаў надзею, што Туніс стане сапраўднай лабараторыяй свабоды і дэмакратыі
і дасць прыклад усім іншым арабскім краінам, якія перажываюць вялікія перамены ў палітычнай
сферы. У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “SIR” іерарх адзначыў, што спадзяецца, на
тое, што пасля парламенскіх выбараў, якія пройдуць 23 кастрычніка, туніскі народ зможа
жыць у міры і супакоі, а людзі будуць мець працу і надзею на будучыню ў сваёй краіне.
Арцыбіскуп Лагам у ліпені 2011 г. скіраваў спецыяльнае пастырскае пасланне
да вернікаў краіны, у якім заклікаў да захавання аптымізма і разважлівасці. “Жыхары
Туніса ведаюць, што маюць вялікую адказнасць, бо з’яўляюцца прыкладам для іншых арабскіх
краін”, - сказаў арцыбіскуп Лагам.
Іерарх лічыць, што выбары пройдуць мірна,
нават, калі немагчыма прадугледзець усяго. На думку арцыбіскупа “людзі пойдуць на
выбары, але без вялікага энтузіязма. Усе праграмы партый падобныя і кожны з кандыдытаў
абяцае райскае жыццё, і людзі ня ведаюць, за каго галасаваць”. “Паводле дадзеных апошняга
апытання насельніцтва Туніса будзе галасаваць за тыя партыі, якія ў сваёй праграме
абяцаюць перш за ўсё працу і бяспеку. Іншыя абяцанні людзей не вельмі цікавяць”, -
сказаў арцыбіскуп.