2011-10-19 16:01:24

Аліўкавае дрэва – дар Бэнэдыкту ХVI ад прэм’ер-міністра Ізраіля


RealAudioMP3 19 кастрычніка пасольства Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы паведаміла, што прэм’ер-міністр гэтай краіны Біньямін Нетаніягу, падчас свайго нядаўняга візіта ў Ватыканскія музеі, прынёс у дар Бэнэдыкту ХVI 200-гадове аліўкавае дрэва, прывезенае са Святой Зямлі. “Аліўкавае дрэва сімвалізуе добрыя адносіны паміж двума дзяржавамі і з’яўляецца прыкладам жадання спрыяць умацаванню міра і сяброўства паміж народамі і рэлігіямі”, - адзначаецца ў паведамленні пасольства.

26 кастрычніка дрэва будзе пасаджана ў Ватыканскіх садах. Гэта ініцыятыва Яўрэйскага Нацыянальнага Фонда і яго старшыні Эффі Стэнцлер, якая будзе прысутнічаць на гэтай цырымоніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.