2011-10-18 12:54:41

Папа прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю Сіра-Малабарскай Царквы


RealAudioMP3 17 кастрычніка ў Клеменційскай залі Апостальскага палаца ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю Сіра-Малабарскай Царквы, якая знаходзіцца з візітам у Рыме. У сваёй прамове да іерархаў Пантыфік нагадаў аб лучнасці, якая існуе паміж Цэрквамі, а таксама аб нядаўна памерлым кардынале Варкі Вітаяціле, які “пакінуў сучасным іерархам вялікую духоўную спадчыну”.

Папа адзначыў, што вялікае значэнне для Сіра-Маладарскай Царквы мае прыклад яе святых заступнікаў св. Альфонса Мутатупадату і бл. Курыякаса Эліяса Чавара.

Святы Айцец, падкрэсліў, што сёння Сіра-Малабарская Царква па-ранейшаму карыстаецца павагай мясцовай супольнасці за яе працу ў сацыяльнай, дабрачыннай і адукацыйнай сферы, скіраваную на дапамогу ўсяму грамадству. “Я ведаю, што жыццё хрысціян абцяжарваецца недаверам і нават гвалтам, але хачу заклікаць вас працягваць працаваць з людзьмі добрай волі незалежна ад іх веравызнання, у мэтах падтрымкі міра і згоды ў рэгіёне, для дабра Касцёла і ўсіх грамадзян”, - сказаў Папа.

Радасць Пантыфіка выклікала вялікая колькасць пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця, якая існуе ў Сіра-Малабарскай Царкве. Святы Айцец падзякаваў за яе намаганні ў падтрымцы сем’яў, высокага ўзроўня хрысціянскай адукацыі і катэхізацыі, а таксама за пастырскую працу з моладзю.

Бэнэдыкт XVI заклікаў прадстаўнікоў Сіра-Малабарскай Царквы, якія жывуць у розных краінах свету, заўсёды супрацоўніцаць з каталіцкімі біскупамі і святарамі іншых абрадаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.