2011-10-18 13:53:33

Кусташ Святой Зямлі аб вызваленні ізраільскага сяржанта


RealAudioMP3 “Неабходным пагадненнем” назваў кусташ Святой Зямлі айцец-францішканін П’ербацціста Піцабалла, дамоўленасць паміж Ізраэлем і арганізацыяй Хамас, згодна з якой быў вызвалены ізраэльскі сяржант Джылад Шаліт у абмен на 1027 палестынцаў, якія знаходзяцца ў турмах Ізраэля.

“Гэта неабходнае пагадненне, нават калі вакол яго вядуцца шматлікія дыскусіі, асабліва адносна тых палестынцаў, у якіх, як кажуць ізраэліцяне, “рукі ў крыві”, - адзначае а. Піцабалла. На яго думку, палітыкі ў такіх пытаннях, павінны шукаць кампрамісы. “Неабходна, пасля такога доўгага часу, знайсці пагадненне, каб разблакіраваць сітуацыю і спрыяць стварэнню атмасферы узаемнага давера, каб аднавіць дыялог, негледзячы на пазіцыю міжнароднай супольнасці. Гэта дамова можа стаць вельмі важнай менавіта для аднаўлення дылога. І канешне я не кажу аб неабходнасці прабачэння”, - адзначыў кусташ Святой Зямлі.

На яго думку рашэнне з’яўляецца балючым, але прабачэнне для яго вельмі неабходна. “Аб гэтым сведчыць пазіцыя людзей, блізкія якіх загінулі ад рук палестынскіх тэрарыстаў і якія падалі звароты у Вярхоўны Суд, каб заблакіраваць рашэнне аб абмене”, - адзначыў а. Піцабалла.








All the contents on this site are copyrighted ©.