2011-10-18 15:33:14

Амерыканскія і канадскія біскупы салідарныя з хрысціянамі Егіпта


RealAudioMP3 Старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША, арцыбіскуп Цімаці Долан падзякаваў ад імя каталіцкіх біскупаў краіны, Прэзідэнту Бараку Абаме за салідарнасць і ўвагу, якую ён праявіў адносна хрысціянскай меншасці ў Егіпце, пасля нападаў на супольнасць коптаў, у выніку якіх загінула больш за 20 чалавек. У лісце да кіраўніка Белага Дома арцыбіскуп Нью-Ёркскі выразіў “глыбокую заклапочанасць” з прычыны нападаў на хрысціян і на “культуру беспакаральнасці”, якая спрыяе пашырэнню насілля ў Егіпце. “Тэрарыстычны замах на Новы 2011 год на коптскую царкву і наступныя напады на іншыя хрысціянскія храмы паказваюць, што законнасці у краіне не існуе”, - гаворыцца ў пасланні.

Іерарх, ад імя усіх каталіцкіх біскупаў ЗША выказаў падзяку Прэзідэнту Абаме за яго нядаўні зварот, да егіпецкага народа, у якім ён заклікаў насельніцтва адмовіцца ад гвалту і заахвоціў іх будаваць Егіпет, як моцную і аб’яднаную краіну. Арцыбіскуп Долан звяртаецца з просьбай да ўладаў ЗША, каб яны працягвалі аказваць ціск на ўрад Егіпта, каб “ён прыняў неадкладныя і эфектыўныя меры па ўмацаванні рэлігійнай талерантнасці ў егіпецкім грамадстве і абараняў правы ўсіх меншасцяў, асабліва хрысціянскай”.

Пасланне з падобным зместам, скіраваў да егіпецкага пасольства ў Атаве, старшыня камісіі па пытаннях правоў чалавека пры Канферэнцыі Біскупаў Канады, арцыбіскуп Брэндан О’Браен. Ён просіць урад Егіпта, каб “прыняў усе неабходныя меры для гарантавання рэлігійнай свабоды для коптскай супольнасці, забяспечыў права жыць у міры і бяспецы і спыніць усе формы дыскрымінацыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.