2011-10-17 13:30:29

У Чылі прайшоў каталіцкі “Марш радасці”


RealAudioMP3 16 кастрычніка ў сталіцы Чылі Сант’яга –дэ Чылі адбыўся каталіцкі “Марш радасці”. У ім прыняло ўдзел больш за 25 тыс. чалавек. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства, якое прайшло пад дэвізам: “Вера ў Хрыста і яго Касцёл- гэта крыніца радасці”, былі свецкія вернікі з розных пастырскіх груп, што дзейнічаюць у сталіцы краіны.

Да ўдзельнікаў “Марша” спецыяльнае пасланне ад імя Бэнэдыкта ХVI скіраваў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. У ім іерарх запэўніў удзельнікаў маніфестацыі, што Папа хоча, каб “радасць з сустрэчы з Хрыстом стала місіянерскай сілай, якая ператварае чалаваечыя сэрцы, узбуджаючы ў іх жаданне адшукаць шчасце ў выкананні Яго волі”.

Удзельнікі “Марша радасці” жадалі выказаць радасць і падзяку Богу за дар быцця ў супольнасці касцёла і ў лучнасці з Апостальскай Сталіцай.








All the contents on this site are copyrighted ©.