2011-10-17 13:42:40

Егіпет: новы закон супраць рэлігійнай дыскрымінацыі


RealAudioMP3 16 кастрычніка ваенны ўрад Егіпета выдаў новы закон, які забараняе ўсе праявы дыскрымінацыі, таксама па рэлігійных прычынах. Новы закон павінен дапамагчы перамагаць грамадскія і рэлігійныя напружанні ў краіне пасля падзення рэжыма Мубарака. Улады вырашылі выдаць указ пасля дэманстрацый, што прайшлі ў Каіры 9 кастрычніка і ў якіх загінула 26 чалавек.

Паводле новага закона праявы дыскрымінацыі павінны быць пакараны 3-х месячным зняволеннем або штрафам да 17-ці тыс. амерыканскіх долараў. Вызнаўцы Хрыста ў Егіпце прызнаюць, што да іх звяртаюцца як да грамадзян другой катэгорыі людзей і яны зазнаюць шматлікія акты гвалту, віноўнікі якіх не прыцягаюцца да адказнасці. “Новы закон павінен абараняць хрысціян пад умоваю, калі ваенныя ўлады будуць яго добра прымяняць”, - сказалі прадстаўнікі хрысціян Егіпета. Іх самымі небяспечнымі ворагамі з’яўляюцца ісламскія салафіты, якія адказныя за большасць нападаў на коптаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.