2011-10-17 15:06:50

Германія: альбом з візіта Папы


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Роберт Цоліч, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі прадставіў 14 кастрычніка на Міжнародным кірмашы выдаўцоў у Франкфурце-на -Майне, альбом з падарожжа Бэнэдыкта ХVI у сваю краіну.

Падчас прэзентацыі альбома іерарх сказаў, што “вераснёўскі візіт Папы ў Германію быў незабыўнай падзеяй і важным імпульсам для Касцёла”. Ён адзначыў, што “Святы Айцец пакінуў пасля візіта шмат ідэй і прапаноў, якія мы будзем абмяркоўваюць і рэалізаваць у бліжэйшых месяцах і гадах”. Арцыбіскуп Цоліч расказаў, што ў альбоме знаходзяцца ўсе прамовы Папы сказаныя ў Берліне, Эрферце і Фрайбургу.

Альбом змяшчае больш за 100 фатаграфій з такіх мерапрыемстваў, як са св. Імшаў на Алімпійскім стадыёне ў Берліне і ў Фрайбургу . Акрамя таго знаходзяцца фатаграфіі з сустрэчы з моладдзю, з вернікамі і каментарыі да прамоваў Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.