2011-10-17 14:13:52

Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з прэзідэнтам Манголіі


RealAudioMP3 17 кастрычніка Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Манголіі Цахіагійна Элбэгдоржа. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны ўзаемныя адносіны і супрацоўніцтва паміж касцёлам а дзяржавай ў Манголіі як таксама палітычная сітуацыю на азіяцкім кантыненце. Затым мангольскі лідэр сустрэўся з кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, дзяржсакратаром Апостальскай Сталіцы і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адноснах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што размовы прайшлі ў сардэчнай атмасферы. Падкрэслена добрыя стан ўзаемных адносін ды жаданне супрацоўніцтва паміж касцёлам і дзяржавай у адукацыйнай і сацыяльнай галінах. Падчас сустрэчы абмеркавана таксама палітычную сітуацыю на азійскім кантыненце. Падкрэслена значэнне міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялога у падтрыманні міра і справядлівасці ў свеце.

Манголія толькі ў 1992 г. наладзіла дыпламатычныя адносіны з Ватыканам. Ад таго ж года пачаў дзейнічаць там Каталіцкі Касцёл. Католікаў у краіне каля 1 тыс. чалавек на 3-ы мільёна ўсяго насельніцтва. З 1992 г. існуе ў Манголіі Апостальская прэфектура.








All the contents on this site are copyrighted ©.