2011-10-16 14:04:48

Бэнэдыкт XVI: Год веры - магчымасць умацаваць і паглыбіць яе


RealAudioMP3 Перад малітвай “Анёл Панскі” Святы Айцец расказаў аб сустрэчы на тэму новай евангелізацыі, якая прайшла ў Ватыкане 15-16 кастрычніка, а таксама аб ідэі абвяшчэння “Года веры”, які пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. Прапануем вашай увазе поўны тэкст прамовы Пантыфіка.

Дарагія браты і сёстры!

Учора і сёння ў Ватыкане праходзіла важная сустрэча на тэму новай евангелізацыі. Мерапрыемства завершылася сёння, у першай палове дня, св. Імшой, якую я цэлебраваў ў базыліцы св. Пятра. Гэтая ініцыятыва, арганізаваная Папскай радай па новай евангелізацыі, мела за асноўную мэту раследаваць сферы адноўленага абвяшчання Евангелля ў краінах старажытнай хрысціянскай традыцыі. Падчас сустрэчы яго ўдзельнікі пазнаёміліся з некаторымі сведчаннямі і важнымі вопытамі. На запрашэнне ватыканскай дыкастэрыі адказалі многія людзі з усяго света, якія дзейнічаюць ў місіі, якую ўжо бл. Ян Павел ІІ выразна паказаў Касцёлу як тэрміновы выклік. Згодна з указаннямі ІІ Ватыканскага Сабора і Паўлам VI, які пачаў іх ажыццяўляць, Ян Павел ІІ быў вялікім прыхільнікам місіі “ad gentes”, значыць весці яе сярод тых народаў і тэрыторый дзе Евангелле яшчэ не запусціла свае карані. Ён быў вястуном новай евангелізацыі. Гэта аспекты адзінай місіі Касцёла і таму важна абмяркоўваць іх разам у гэтым месяцы кастрычніку, калі ў наступную нядзелю будзе адзначацца Сусветны місійны дзень.

“Як я сказаў у гаміліі падчас сённяшняй св.Імшы, карыстаючыся з магчымасці я абвясціў спецыяльны “Год веры”, які пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. у 50 гадавіну адкрыцця прац ІІ Ватыканскага Сабора. Ён завершыцца 24 лістапада 2013 г. ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвета. Прычыны, мэты і прынцыпы гэтага “Года” я акрэсліў у Апостальскім Лісце, які будзе апублікаваны ў бліжэйшыя дні. Слуга Божы Павел VI абвясціў падобны “Год веры” у 1968 г. у перыяд вялікіх культурных хваляванняў, з нагоды 1900 гадавіны з дня смерці Апосталаў Пятра і Паўла. Я думаю, што пасля паў стагоддзя з моманту адкрыцця прац Сабора, які адкрыў св. памяці бл. Яна ХХІІІ, з’яўляецца добрай нагодай, каб нагадаць аб прыгажосціі і цэнтральнай ролі веры у жыцці чалавека, аб патрэбе яе ўзмацавання і паглыблення на асабістым і агульным узроўнях і рабіць, гэта не з пункту гледжання святкаванняў, колькі на місійным узроўні, у перспектыве місіі “ad gentes” і новай евангелізацыі”.

Дарагія сябры, у Літургіі сённяшняй нядзелі мы чытаем пасланне св.апостала Паўла да Тэсаланікійцаў: “Бо нашае Евангелле не было да вас толькі ў слове, але і ў сіле, і ў Святым Духу, і ў поўнай перакананасці”. Гэтыя словы Апостала народаў няхай будуць надзеяй і праграмай для сучасных місіянароў, святароў, законнікаў, законніц і свецкіх асоб, якія спрыяюць абвяшчанню Хрыста тым, хто Яго яшчэ не ведае, або звялі Яго да простай гістарычнай постаці. Няхай Панна Марыя дапамагае кожнаму хрысціяніну быць сапраўдным сведкам Евангелля.








All the contents on this site are copyrighted ©.