2011-10-15 14:02:41

Кардынал Равазі аб “Падворку язычнікаў”


RealAudioMP3 14 кастрычніка старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранко Равазі правёў у Ватыкане сустрэчу з журналістамі ў рамках праекта “Падворак язычнікаў”. Гэтая ініцыятыва мае на мэце, між іншым, развіццё дыялога паміж веруючымі і няверуючымі, спрыяць павазе да годнасці чалавека, а таксама ўключэнне ў ініцыятыву ўніверсітэтаў, даследчых цэнтраў і міжнародных арганізацый. Нагодай да сустрэчы было тое, каб падвесці вынікі першых 8 месяцаў дзейнасці гэтай ініцыятывы.

Падчас прэс-канферэнцыі іерарх паведаміў аб удзеле прадстаўнікоў групы неверуючых у Сустрэчы роздумаў, дыялога і малітвы за мір у свеце, якая пройдзе 27 кастрычніка ў Асізі. “Запрасіць няверуючых на вялікую міжрэлігійную сустрэчу за мір, якой даў пачатак бл. Ян Павел ІІ 25 год таму, з’яўляецца добрай нагодай, каб пацвердзіць важнасць адносін паміж розумам і верай, што стаіць у цэнтры навучання Бэнэдыкта ХVI”,- сказаў кардынал Равазі. Іерарх адзначыў, што прадстаўнікі няверуючых людзей паходзяць з насутпных краін: Францыі. Італіі, Вялікабрытаніі, Мексіка і Аўстрыі. Яны 26 кастрычніка прымуць удзел у працах круглага стала, які пройдзе на рымскім універсітэце “Roma Tre” на тэму: “Веруючыя і няверуючыя перад выклікамі сучаснага света”. “Удзелу няверуючых у Сустрэчы ў Асізі зажадаў сам Бэнэдыкт ХVI, які абвясціў аб гэтым падчас адной з падрыхтоўчых нарад да гэтага Дня малітвы за мір у свеце”,- сказаў старшыня Папскай рады па культуры.

Падчас прэ-канферэнцыі кардынал Равазі адзначыў, што з вялікім поспехам прайшла сустрэча “Двору язычнікаў” у сталіцы Румыніі Бухарэсце на тэму: “Гуманізма і духоўнасці”. Ён расказаў, што наступныя сустрэчы гэтай ініцыятывы Папскай рады па культуры пройдуць: 17 кастрычніка ў Фларэнцыі на тэму: “Гуманізім і прыгажосць ўчора і сёння”; 14-15 лістапада ў сталіцы Албаніі Ціране на тэму: “У што верыць той, хто ёсць няверуючым?” “Не трэба забывацца аб тым, што драматычным ў культуры з’яўляецца псеўда-атэізм, які абыякавы да рэлігіі. Гэта сапраўдная хвароба нашага грамадства, якая непакоіць таксама няверуючых інтэлектуалаў”,- сказаў кардынал Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.