2011-10-15 11:18:41

Егіпет: малітва за загінуўшых хрысціян-коптаў


RealAudioMP3 “16 кастрычніка, ва ўсіх егіпецкіх касцёлах вернікі будуць маліцца за сваіх братоў хрысціян, якія загінулі ў Каіры ў мінулую нядзелю, а таксама за мір і росквіт у Егіпце”, - з такім заклікам звярнуўся кардынал Антоніос Нагіб, патрыярх егіпецкіх коптаў.

“З параненымі сэрцамі, аб’яднаем усе сілы, каб паказаць наш глыбокі боль, перад абліччам крывавых падзей, якія сустрэлі нашых братоў і сясцёр, што хацелі спрыяць дэмакратыі нашай краіны праз удзел у мірнай дэманстрацыі, разам з сотнямі іншых груп грамадзян. Нажаль, яна закончылася смерцю 22 коптаў, 3 салдат, а таксама 329 параненымі, згодна з афіцыйнымі дадзенымі”, - адзначае кардынал Нагіб.

Іерарх заклікаў, каб у нядзелю 16 кастрычніка св. Імшы ва ўсіх касцёлах цэлебраваліся ў інтэнтыі душаў загінуўшых, аздараўлення параненых і аб суцяшэнні для іх сем’яў. Акрамя таго, іеарарх заклікаў да поста і малітвы, разам з ўсімі іншымі хрысціянамі, згодна з заклікам Патрыярха Александрыйскага Шэнуда ІІІ, каб Пан даў супакой Егіпту.

Кардынал Нагіб заклікаў улады гарантаваць неабходную бяспеку грамадзянам, спрыяць мірнаму вырашэнню існуючых праблем і паважаць нормы закона, а таксама вернікаў скіраваць усе свае намаганні на тое, каб жыць у духу адказнага грамадзянства, добразычлівага братэрства, супрацоўнічаць з ва ўсіх сферах і прыняць актыўны ўдзел у маючых адбыцца выбарах.








All the contents on this site are copyrighted ©.