2011-10-15 14:06:14

Біскупы ЗША наведалі Ірак


RealAudioMP3 Дэлегацыя каталіцкіх біскупаў ЗША наведала сталіцу Ірака Багдад. Іерархі акрамя наведання касцёлаў, манастыроў, школ і бальніц іракскай сталіцы таксама сустрэліся з вернікамі халдэйскай, лацінскай, армянскай і сіра-каталіцкай супольнасцяў. “Хрысціяне Багдада пакутавалі шмат і іх вера была выстаўлена на выпрабаванне. Адным з самых кранальных момантаў візіта была малітва ў сіра-каталіцкім Касцёле Божай Маці Нястомнай Дапамогі, у якім 31 кастрычніка 2010 г. загінула у выніку тэрарыстычнага замаха многа вернікаў, сярод якіх было таксама два святары”,- сказаў біскуп Кіканас.

Паводле амерыканскіх іерархаў сітуацыя хрысціян у краіне не з’яўляецца спакойнай. “З-за рэлігійнага напружання хрысціяне Ірака не адчуваюць сябе бяспечна ў сваіх дамах і касцёлах. З іх шматлікія былі прымушаны эміграваць на поўнача краіны”,- сказаў біскуп Мюрэй. Падчас візіта прадстаўнікі амерыканскага епіскапата пазнаёміліся з праектамі дапамогі дабрачыннай арганізацыі “Caritas”, якая імкнецца дапамагаць як хрысціянанам так і мусульманам. Іерархі перакананыя ў тым, што трэба дапамагаць Іраку, каб краіна вярнулася да нармальнага жыцця.

“На жаль нестабільнасць і страх перад гвалтам усё яшчэ існуюць у Багдадзе. Людзі моляцца за мір. Санкцыі, вайна і акупацыя краіны прымусілі народ плаціць цяжкую даніну. Хрысціяне астануцца ў Іраку толькі тады, калі будзе мір, стабільнасць і магчымасць працаўладкавання. Мы не можам астацца абыякавымі адносна іх патрэб”,- заявілі амерыканскія каталіцкія біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.