2011-10-15 14:04:42

Арцыбіскуп Шэўчук за развіццё адносін з Праваслаўнымі Цэрквамі


RealAudioMP3 12 кастрычніка Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шэўчук сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта кананічнага права ўніверсітэта св. Пія Х у Венецыі. Падчас сустрэчы іерарх расказаў аб дыялогу на Украіне паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў рамках сумеснай каталіцка-праваслаўнай камісіі.

“З самага пачатку маёй паслугі ў якасці кіраўніка ўкраінскіх грэка-католікаў я заявіў, што імкненне да адзінства і супрацоўніцтва паміж нашымі Цэрквамі з’яўляецца для нас найважнейшым. Я паўтараю словы маіх папярэднікаў: “Прабачаю і прашу прабачэння”,- сказаў арцыбіскуп Святаслаў Шэўчук.

Іерарх звярнуў увагу на тое, што пасля абвяшчэння ў 1990 г. Кодэксу канонаў Усходнях Цэркваў, грэка-католікі Украіны пачалі ўсё больш абмяркоўваць свой статус і імкнуцца знайсці сінтэз паміж праваслаўнай і каталіцкай эклезіялогіяй. “Мы уяўляем цяжкасці, якія могуць узнікнуць у гэтым працэсе, але мы свядомыя той неабходнасці, што дыялог паміж католікамі і праваслаўнымі трэба працягваць”,- сказаў кіраўнік украінскіх грэка-католікаў.

На думку іерарха Усходнія каталіцкія Цэрквы могуць унесці істотны уклад на карысць тэалагічнага дывялога з праваслаўнымі, перш за ўсё дзякуючы свёй поўна й згоднасці з усходняй традыцыяй. “Пасля сустрэчы 23 жніўня з праваслаўным Кіеўскім Мітрапалітам Уладзімірам, я пераканы, што мы наладзілі шчырыя і адкрытыя адносіны. Менавіта ў гэтай перспэктыве я хачу надалей прыкладаць намаганні на карысць адзінства нашай царквы”,- сказаў арцыбіскуп Шэўчук.








All the contents on this site are copyrighted ©.