2011-10-14 10:40:25

Кардынал Таран: Саўдаўская Аравія павінна паважаць права на свабоду веравызнання


RealAudioMP3 Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу адзначыў, што “Новы Міжнародны цэнтр міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялога караля Абдулаха ў Вене будзе добрай платформай, дзякуючы якой цывілізаваным чынам будуць вырашацца праблемы рэлігійных супольнасцяў ва ўсім свеце”.

Кардынал, разам з міністрамі замежных спраў Аўстрыі, Іспаніі і Саўдаўскай Аравіі, прыняў удзел у падпісанні дагавора аб стварэнні ў Вене Міжнароднага цэнтра міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялога караля Абдулаха. Іерарх, ў інтэрв’ю каталіцкаму інфармацыйнаму агенству “Kathpress”, падкрэсліў, што Апостальская Сталіца будзе займасць ролю наглядальніка ў гэтай новай міжнароднай установе і сачыць за яе развіццём.

Кардынал таксама падкрэсліў, што ў акце аб стварэнні Цэнтра дыялога узгадваецца Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ААН, а менавіта артыкулы, якія кажуць ад праве на свабоду веравызнання. Звяртаючы увагу на стан немусульман у Саўдаўскай Аравіі, іерарх назваў стварэнне Цэнтра “адважным крокам”. “Яго дзейнасць павінна паспрыяць таму, каб Саўдаўская Аравія прыняла міжнародныя стандарты ў справе рэлігійнай свадобы”, - адзначыў кардынал Таран.








All the contents on this site are copyrighted ©.