2011-10-14 09:42:13

З Асізі ў пілігрымку праўды і супакою


RealAudioMP3 27 кастрычніка ў Асізі, горадзе св. Францішка, пройдзе Дзень разважанняў, дыялога і малітвы за мір і справядівасць у свеце пад дэвізам “Пілігрымы праўды, пілігрымы супакою”. У форуме прыме ўдзел Бэнэдыкт XVI і шматлікія іерархі Каталіцкага Касцёла, а таксама праўстаўнікі іншых канфесій і рэлігій. Сталі вядомы тэмы прамоваў з якімі каталіцкія кардыналы і біскупы выступяць падчас гэтага мерапрыемства.

Гістарычныя і перспектыўныя аспекты малітвы за мір у Асізі ў сваіх дакладах закрануць кардынал Пітэр Тарксан і кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ.

Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу паразважае аб сучасным стане рэлігій перад абліччам стэрэатыпаў, якія існуюць у свеце адносна іх. Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, выступіць з дакладам на тэму “З Асізі ў пілігрымку праўды і міра”.

“Хто задае пытанні, той знаходзіцца на сцяжынцы да праўды”, - так гучыць тэма разважання кардынала Джанфранко Равазі, прэфекта Папскай рады па культуры.

Акрамя таго, удзельнікі форума паразважаюць аб сутнасці “духа Асізі”, і пазнаёмяцца з дакладамі свецкіх католікаў – Андрэа Рыкардзі, заснавальніка “Супольнасці св. Ігідзія” і Марыі Вочы старшыні руху “Факаляраў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.