2011-10-14 10:06:05

Егіпет: урад спачувае ў сувязі з забойствам хрысціян у Каіры


RealAudioMP3 “Прэм’ер-міністр Егіпта Эсам Шараф сустрэўся з Патрыярхам Копцкай Праваслаўнай Царквы Шэнудам ІІІ і ад імя ўсяго егіпецкага ўрада выказаў свае спачуванні ў сувязі з гібеллю хрысціян 9 кастрычніка ў Каіры”, - піша выданне “Аl Masry Al Youm”.

Адзначаецца, што падзеі, якія адбыліся ў сталіцы Егіпта кінулі цень на кіраванне краінай Вярхоўнай радай узброеных сіл. У сустрэчы Шараф і Шэнуда ІІІ абмяркавалі наступствы падзей, якія адбыліся ў нядзелю і магчымыя ініцыятывы неабходныя для таго, каб яны больш ніколі не паўтараліся.








All the contents on this site are copyrighted ©.