2011-10-14 13:23:22

Вялікі поспех Ватыканскага выдавецтва на кніжным кірмашы ў Германіі


RealAudioMP3 “На Міжнародным кніжным кірмашы, які праходзіць у нямецкім Франкфурце-на-Майне, існуе вялікі інтэрэс да кніг Бэнэдыкта XVI”, - адзначае ў сённяшнім нумары “L’Osservatore Romano”. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць людзей, якія наведваюць стэнд Ватыканскага выдавецтва і шматлікія звароты на тэму набыцця аўтарскіх правоў на выданне кніг Папы, расказаў дырэктар выдавецтва кс. Джузэппэ Коста.

Падчас найбуйнейшага ў свеце кніжнага кірмаша “Libreria Editrice Vaticana” прадставіла каля 150 кніг. Сёння Ватыканскі стэнд наведаў дырэктар кірмаша Юрген Бус.

“Ватыканcкае выдавецтва вельмі дынамічна развіваецца і яго фінансавыя аброты ўзраслі на 27% у параўнанні з мінулым годам”, - адзначае “L’Osservatore Romano”. Найбольшая увага існуе да кніг, якія тычацца выхавання, а таксама альбомаў з рэпрадукцыямі твораў мастацтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.