2011-10-14 16:33:13

Апостальcкі нунцый у Беларусі наведаў анкалагічна хворых дзяцей


RealAudioMP3 У першыя дні прабывання ў Беларусі новапрызначаны Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў анкалагічна хворых дзяцей. 13 кастрычніка 2011 г. іерарх пабываў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі і Дзіцячым сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі (в. Ляскоўка).

“Я ў Беларусі ўсяго толькі тры дні і сваё прабыванне вырашыў распачаць з наведвання хворых дзяцей, таму што лічу гэта своеасаблівым знакам павагі да цярпення беларускага народа, - адзначыў іерарх - Пакуты больш за ўсё праяўляюцца ў дзецях. Яны церпяць моўчкі, безабаронна".

Іерарх паразмаўляў з медперсаналам і дзяцьмі, і падкрэсліў, што ў абодвух установах атмасфера вельмі прыемная, што, напэўна, садзейнічае выздараўленню дзяцей.

Паводле catholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.