2011-10-13 11:59:25

“L’Ossevatore Romano”: прысуд Цімашэнка пагражае большым падзелам Украіны


RealAudioMP3 Ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” занепакоена прысудам, які вынес кіеўскі суд лідэру украінскай апазіцыі Юліі Цімашэнка. У артыкуле пад назвай “Газ, які спальвае Украіну” адзначаецца, што рашэнне суда аб асуджэнні былога прэм’ер-міністра на сем гадоў пазбаўлення волі, можа негатыўна паўплываць на агульную сітуацыю ў гэтай краіне.

Звяртаецца ўвага на рэакцыю міжнароднай супольнасці ў адносінах да рашэння суда. “Еўрапейскі Саюз падумае аб сваёй палітыцы ў адносінах да Украіны”, - цытуе словы Кэтрын Эштан, Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па знешняй палітыцы і пытаннях бяспекі ватыканскае выданне. Адзначаецца, што Еўрапейскі Саюз “можа паставіць пад пытанне будучыню еўрапейскай інтэграцыі Украіны, адзінай альтэрнатывы Мытнаму Саюзу Расіі, Казахстана і Беларусі”.

Занепакоенасць “L’Osservatore Romano” выклікалі таксама арышты, шматлікіх прыхільнікаў Юліі Цімашэнка, якія выйшлі на плошчы Кіева.

“Украіна, гэта бедная краіна, але з вялікім эканамічным патэнцыялам. У той жа час, гэта краіна падзелена на дзве часткі: празаходнюю і ў большасці аграрную, і паўднёва-усходнюю, індустрыялізаваную і ў большасці рускамоўную. Прысуд Юліі Цімашэнка пагражае абцяжарваннем падзелаў і негатыўным уплывам на шлях краіны да дэмакратыі”, - адзначае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.