2011-10-13 17:28:37

ЮНЕСКА: У свеце не хапае 6,1 млн. настаўнікаў


RealAudioMP3 Паводле дадзеных ААН у свеце не хапае каля 6 млн. настаўнікаў, для таго каб да 2015 г. дасягнуць мэтаў акрэсленых у міжнароднай праграме аб ўстойлівым развіцці. Каб гарантаваць пачатковую адукацыю кожнаму дзіцяці, неабходна стварыць 2 млн. новых працоўных месцаў, адзначаецца ў справаздачы ААН прадстаўленай у Нью Ёрку з нагоды Міжнароднага дня настаўніка.

Каля 1 млн. педагогаў патрабуюць сёння афрыканскія дзяржавы, якія знаходзяцца на поўдзень ад Сахары. Таксама ў Заходняй і Паўднёвай Азіі не хапае каля 300 тыс. настаўнікаў, а ў арабскіх дзяржавах 243 тыс. педагогаў. У Паўночнай Амерыцы і Заходняй Еўропе неабходна дадаткова прыняць на працу каля 155 тыс. настаўнікаў. Яшчэ 4 млн. педагогаў – гэта тыя, хто заменіць настаўнікаў, якія дасягнулі пенсійнага ўзроста, ці не могуць працягваць працу з прычыны праблем са здароўем.








All the contents on this site are copyrighted ©.